У Давыд-Гарадку правялі праверку асобаў адной этнічнай групы
Як гэта адбывалася паведамляе афіцыйнае выданне. Газета “Навіны Палесся” размесціла артыкул “Цыганы не дрэмлюць – не спіце і Вы!”, у якім падкрэсліла, што “Асобы цыганскай этнічнай групы не дарма запісаны ў недабранадзейны кантынгент: станавіцца багатым за чужы кошт у некаторых з іх “добрая” традыцыя.” Таму супрацоўнікі Столінскага РАУС, у межах акцыі “Увага ўзрост!” правялі адмысловы рэйд па цыганскіх семэях Давыд-Гарадка. Падчас “адпрацоўкі” недабранадзейнай этнічнай групы была нададзена ўвага на санітарны стан і пабытовыя ўмовы жылля, на факты незаконнай скупкі металаў і законнасці набыцця і карыстання транспартнымі сродкамі цыганамі. У выніку аперацыі праваахоўнікі праверылі 29 з 47 запланаваных цыганскіх домаўладанняў і склалі 14 адміністратыўных пратаколаў. Наступным разам “цыганскі рэйд” правядуць увечары, каб больш з іх заспець дома.