Мінюст прызнаў дзеянні суда Салігорскага раёна неправамернымі
Міністэрства юстыцыі ўстала на бок маладафронтаўца Андрэя Тычыны ў ягонай працяглай спрэчцы з судом Салігорскага раёна.
Нагадаем, у ліпені 2012 года маладзён звярнуўся ў Мінскі абласны суд з касацыйнай скаргай на рашэнне суда Салігорскага раёна, які перад гэтым прызнаў правамеранай забарону Салігорскага райвыканкаму на правядзенне маладафронтаўскага велапрабега. На атрыманне копіі прынятага Менскім абласным судом вызначэння хлопцу спатрэбілася 6 месяцаў.
Маладзён вырашыў не пакідаць незаконныя дзеянні прадстаўнікоў судовай сістэмы без пакарання ды звярнуўся за дапаведнай скаргай у Міністэрства юстыцыі. У выніку парверкі Мінюст выявіў парушэнне Інструкцыі па справаводству ў раённым судзе ды прызнаў накіраванне ў адрас маладафронтаўца копіі патрабаванага працэсуальнага дакумента несваечасовым.
Зрэшты, адказная выканаўца ў асобе ахіварыюса суда Салігорскага раёна А. В. Крыўлька за выяўленае парушэнне да адказнасці прыягнутая не была, бо “на ўказанай пасадзе яна ў цяперашні час не працуе”. Аднак Галоўным упраўленнем юстыцыі старшыні суда Салігорскага раёна Наталлі Халадок “строга ўказана на няўхільнае выкананне работнікамі суда патрабаванняў Інструкцыі і недапушчэнне аналагічных парушэнняў у далейшай працы”.
Таксама Мінюст адрэагаваў на некампетэнтнасць адказу галоўнага спецыяліста аддзела арганізацыі дзейнасці судоў Т. Б. Макоўскай ды запатпрабаваў ад чыноўніцы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі “больш ўважлівага стаўлення да падтрыхтоўкі адказаў заяўнікам”.