Брэст: шэсце на Першамай дазволена ўладамі
https://spring96.org/be/news/62993
2013
2013-04-30T20:03:51+0300
2013-04-30T20:03:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/brest-garvykankam.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сацыял-дэмакраты Брэста атрымалі дазвол ад мясцовых уладаў на правядзенне Першамайскага шэсця. Арганізатары заключылі дамовы з міліцыяй, камунальшчыкамі, медработнікамі і данеслі гэтыя дамовы ў Брэсцкі гарвыканкам.
Шэсце адбудзецца 1 Мая з 11 да 12 гадзін па маршруту ад бульвара Касманаўтаў па вуліцы Машэрава і да плошчы Леніна. Запланаваная колькасць удзельнікаў -- да 200 чалавек.
Па словах намесніка старшыні Брэсцкай абласной БСДП(Г) Валянціна Лазарэнкава, яны рады будуць бачыць на шэсці працоўных, каб падцвердзіць сваю салідарнасць у змаганні за годную працу і заробкі тых, хто працуе на прадпрыемствах абласнога цэнтру.
Каля 3 тысяч улётак з запрашэннямі было распаўсюджана на дывановым камбінаце, панчошным, на заводзе Цветатрон і інш.