viasna on patreon

Сябру кампаніі “Гавары праўду” Аляксандру Кузьміну не даюць азнаёміцца з дакументамі па ягонай справе

2013 2013-04-30T19:52:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ugla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 193

Акцыя 193

Грамадскі актывіст з Белаазёрску Аляксандр Кузьмін на сваю заяву ў Бярозаўскі РАУС аб жаданні азнаёміцца з матэрыламі дазнання ў адносінах да яго па арт. 193 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай  арганізацыі) атрымаў адказ, што да гэтага часу справу з пракуратуры ў РАУС не атрымалі.

Гэта вельмі здзівіла актывіста. З заявай аб азнаямненні з матэрыяламі справы ён звярнуўся ў РАУС 18 красавіка, пасля атрымання папярэджання пракуратуры Бярозаўскага раёна аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У пракуратуры яму і яго адвакату не дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі па справе, сказаўшы, што адашлюць яе кур’ерам у Бярозаўскі РАУС, і там можна будзе з імі азнаёміцца.  Але пераадолець адлегласць ад пракуратуры да міліцыі ў кіламетр кур’ер так і не здолеў да гэтага часу.

Аляксандр Кузьмін намераны абскардзіць вынясенне папярэджання ў Брэсцкай абласной пракуратуры.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства