«Белсату» трэці раз адмовілі ў акрэдытацыі
Тэлеканалу «Белсат» адмовілі ў
акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Чыноўнікі
спаслаліся на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі
заканадаўства, калі супрацоўнічалі з тэлеканалам.
Гэта ўжо трэцяя адмова уладаў Беларусі ў акрэдытацыі. Раней улады спасылаліся
на іншыя фармальныя прычыны.
«Акрэдытаваць «Белсат» – гэта быў добры шанец для ўладаў Беларусі палепшыць
адносіны з Захадам. Але гэтая адмова перакрэсліла ўсе апошнія намаганні ўладаў
у гэтым кірунку», – зазначае дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.
Незалежныя беларускія журналісты, якія супрацоўнічаюць «Белсатам»
неаднаразова атрымлівалі папярэджанні з боку ўладаў. Іх арыштоўвалі. Негледзячы
на перашкоды незалежны тэлеканал будзе і надалей працаваць і яшчэ раз складзе
дакументы на акрэдытацыю.
«Белсат» паўстаў у 2007 годзе. З-за адмовы ў акрэдытацыі галоўная
сядзіба месціцца ў Варшаве.