viasna on patreon

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў могуць скараціць

2013 2013-04-24T17:37:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonimskiviesnikbudynak.jpg

Такую выснову можна зрабіць з адказу баранавіцкіх чыноўнікаў на запыт Intex-press наконт лёсу будынка былога прыбытковага дома па вуліцы Тэльмана ў Баранавічах.

У лісце за подпісам начальніка аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама Генадзя Чарняўскага паведамляецца, што наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці былому прыбытковаму дому, а таксама і іншым будынкам горада «не плануецца ў сувязі з даручэннем Савета Міністра РБ ад 23.03.2013 № 05/206-88 аб неабходнасці аналізу існуючага Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцяў і ўнясення прапаноў па яго скарачэнні».

Пры гэтым у адказе паведамляецца, што «аддзел культуры зацікаўлены ў тым, каб захаваць помнікі архітэктуры горада, якія з’яўляюцца сапраўднымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства