Калінкавічы: «Белая Русь» зоймецца ананімным кадзіраваннем вяскоўцаў
Новы накірунак дзейнасці асвойвае грамадскае аб'яданне «Белая Русь». Напрыклад, Калінкавіцкая арганізацыя «Белай Русі» з 10 красавіка па 10 мая праводзіць акцыю ў сельскай мясцовасці «з выездам на месца пражывання жыхароў па бясплатнаму ананімнаму кадзіраванню».
Аб гэтым паведамляе газета «Калінкавіцкія навіны». Жадаючым кадзіравацца (пазбавіцца алкагольнай залежнасці) ананімна і бясплатна раяць звярнуцца ў ФАПы па месцу жыхарства.
Раённая газета не паведамляе – хто менавіта будзе кадзіраваць вяскоўцаў: сябры «Белай Русі» ці запрошаныя псіхатэрапеўты з адмысловай ліцэнзіяй.
Дарэчы, некалькі год таму гомельскія прафсаюзныя дзеячы з ФПБ абмяркоўвалі прымусовую стэрылізацыю «абавязаных асоб» - тых, хто пазбаўлены бацькоўскіх правоў і абавязаны вяртаць дзяржаве сродкі на ўтрыманне дзяцей.