Дзяржпамежкамітэт выступае за ўзмацненне адказнасці за парушэнне памежнага заканадаўства
Як адзначае прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, апошнім часам фіксуецца ўсё больш выпадкаў кантрабанды і нелегальнай міграцыі. Больш таго, памежнікі сутыкаюцца на мяжы і з выпадкамі супраціву.
Аляксандр Цішчанка: "Колькасць спробаў кантрабанды і парушэнняў мяжы не скарачаецца, а наадварот імнецца да павелічэння. Пры гэтым вельмі часта суправаджаецца дзёрзкімі дзеяннямі, звязанымі з непадпарадкаваннем законным патрабаванням памежных нарадаў, нават бываюць спробы супраціву, а ў некатарых выпадках існавала небяспека здароўю і жыццю памежнікаў, такія выпадкі мы мелі на прыбалтыйскай і на ўкраінскай мяжы".
Дзяржпагранкамітэт ініцыюе павелічэнне максімальнага штрафу за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы з 50 да 200 базавых велічынь, за парушэнне пагранічнага рэжыму - з 20 да 50 базавых велічынь, а ў выпадку паўторнага парушэння на працягу года ўвесці штраф да 200 базавых велічынь. Хутка прапановы па зменах у заканадаўстве будуць пададзеныя на разгляд парламенту.