Салігорск: Апазіцыянер судзіцца з працадаўцам
Сябра партыі АГП з Салігорску Віктар Малочка ўжо каторы год мае сталыя цяжкасці з працаўладкаваннем. Не ў апошнюю чаргу тое звязана з яго актыўнай апазіцыйнай дзейнасцю. Гэтым разам канфліктная сітуацыя ўзнікла пасля яго ўдзелу ў якасці кандыдата ў дэпутаты ў апошніх парламенцкіх выбарах.
- Я не аматар канспіралагічных тэорый, але так супала, што пасля майго ўдзелу ў выбарах зачыніўся салігорскі гіпермарект №19 СТАА “Златка”, дзе я працаваў старэйшым ахоўнікам, - кажа Віктар Малочка. - З таго часу я там не працую, але і не зволенены дагэтуль. Сітуацыяю досыць дзіўная. Ужо пяць месяцаў я не магу атрымаць сваю працоўную кніжку, каб паспрабаваць уладкавацца ў іншае месца.
Экс-кандыдату прапанавалі перайсці на працу ў іншую гандлёвую кропку СТАА “Златка”, але, праз змяненне істотных умоваў працы Віктар Малочка ад гэткай прапановы катэгарычна адмовіўся. Абсурднасць сітуацыі палягае ў тым, што наймальнік не жадае звальняць работніка праз скарэчэнне штату і рабіць буйныя кампенсацыйнымі выплаты. З іншага боку, не можа зволінць актывіста за прагулы, хоць той ніводнага дня на новым працоўным месцы не быў праз пагаршэнне ўмоваў. Шматмесячная перпіска з працадаўцам вынікаў не прынесла, што прымусіла актывіста АГП накіраваць пазоў на наймальніка ў суд.
Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы падобны выпадак у працоўнай практыцы Віктара Малочкі. У свой час па прадстаўненні абласной міліціі актывісту АГП не працягнулі кантракт з мясцовым сацыяльным цэнтрам. Тады ў пошуках праўды спадар Малочка дайшоў да Камітэта па правах чалавека ААН.