viasna on patreon

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты супраць Мінюсту

2013 2013-04-09T08:59:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка будзе абскарджвацца адмова Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі ГА "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты".

Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання  паведаміў, што ў якасці падстаў для адмовы ў рэгістрацыі МХД  Мінюст назваў тры галоўныя прычыны: паводле Мінюста, заснавальнікі ў дакументах указалі нібыты несапраўдныя дадзеныя пра свае месцы працы, а значыць, яны маўляў не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе. У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, патрапіла і намесніца старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаркай сходу.
Другая прычына для адмовы – дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамова з арандатарам памяшкання.  

Нарэшце, як палічылі ў Мінюсце, ставаральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе: у прыватнасці, параграфы 33 і 63 пра напісанне вялікіх літар і двукоссяў у назве арганізацыі.

Судовае паседжанне пачнецца ў 10 гадзін раніцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства