viasna on patreon

Звальненне гарадзенскіх выкладнікаў – палітычная замова

2013 2013-04-07T16:43:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ales-karucevicz.jpg
Гісторык Алесь Краўцэвіч

Гісторык Алесь Краўцэвіч

Палітычнай замовай называе Алесь Краўцэвіч сітуацыю вакол звальнення выкладнікаў Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Гісторык, доктар гістарычных навук выказвае спачуванне калегам. “Выкладнік Ігар Кузьмініч, дацэнт Андрэй Чарнякевіч і прафесар Вячаслаў Швед сталі ахвярамі прафесійнай дзейнасці. Яны пацярпелі за гістарычную рэчаіснасць”, - кажа Алесь Краўцэвіч:

- Гэта палітычная справа з боку ўлады, з боку аўтараў падручніка “Гродназнаўства” – гэта не палітыка. Яны не сябры палітычных партый, яны не бяруць удзелу ў палітычным жыцці, яны не ідуць пад сцягамі апазіцыі. Яны проста пішуць гісторыю свайго горада, а трапілі пад гэтую разборку выпадкова. Вось яны не напісалі пра гісторыю Гародні пасля 1994 года, у іх на здымках салдаты ідуць пад бел-чырвона-белым сцягам. Канешне, гэта палітычная справа супраць волі аўтараў гэтага падручніка.

У сакавіку 1995 года ў выніку змены палітычнай сітуацыі ў краіне Алесь Краўцэвіч быў вымушаны пакінуць пасаду прарэктара Гарадзенскага ўніверсітэта. Цяпер выкладае ў польскіх вышэйшых навучальных установах. У 2001 годзе абраны Старшынём выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства