Вячаслава Шведа афіцыйна звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта
https://spring96.org/be/news/62376
2013
2013-04-05T09:36:53+0300
2013-04-05T09:36:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Загад пра звальненьне падпісаў рэктар Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Андрэй Кароль.
У мінулым месяцы доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа звольнілі з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе.
Прафесар Швед выступіў з адкрытым лістом да выкладчыкаў. Ён заявіў, што лічыць сваё звальненне «палітычным рашэннем — помстай за выдадзеную кнігу «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада».