viasna on patreon

Абмежаванні на доступ праваабаронцаў да фінансавання спрыяюць беспакаранасці

2013 2013-04-04T11:03:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Парыж-Жэнева, 3 красавіка 2013 года. У нядаўна апублікаванай гадавой справаздачы Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнула ўвагу на новыя негатыўныя тэндэнцыі, якія перашкаджаюць эфектыўнай працы праваабаронцаў. Абмежаванне доступу да фінансавання, у прыватнасці, замежнаму, усё часцей выкарыстоўваецца урадамі, якія імкнуцца прымусіць праваабаронцаў замаўчаць. Гэтая перашкода, закранае ўсё большую колькасць абаронцаў асноўных свабод па ўсім свеце, не толькі парушае агульнапрызнаныя стандарты правоў чалавека, але і фактычна падрывае намаганні, што прымаюцца грамадзянскай супольнасцю па прасоўванні, абароне правоў чалавека і забеспячэнню права на голас і абарону ахвяраў парушэнняў правоў чалавека.

Гадавая справаздача 2013г. Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, сумеснай праграмы Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH), падае поўны агляд парушэнняў правоў НДА па доступе да фінансавання пры дапамозе розных абмежаванняў, якія накладаюцца дзяржавамі. У справаздачы прадстаўлены падрабязны аналіз падобных парушэнняў як складовых частках гэтай яшчэ недастаткова вывучанай праблемы, які пацверджаны канкрэтнымі прыкладамі з 35 краін свету.

Права няўрадавых арганізацый на доступ да фінансавання - неад'емная частка права на свабоду асацыяцый. Доступ да фінансавання і рэсурсаў вельмі важны, без яго паўсядзённая праца НДА рэальна абцяжараная. У некаторых краінах наступствы такіх законаў і практык прыводзяць да разбуральных для дэмакратычнага грамадства наступстваў.

Так, з практыкі краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, цытуецца Беларускае заканадаўства, якое забараняе НДА мець рахункі ў банку, што знаходзяцца за мяжой, а выкарыстанне так званага «недазволенага» фінансавання падлягае крымінальнаму пераследу. Гэтыя палажэнні былі прынятыя пасля таго, як віцэ-прэзідэнт FIDH з Беларусі і кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Вясна" Алесь Бяляцкі, быў прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі фактычна за тое, што ён працягваў атрымліваць сродкі на фінансаванне праваабарончай дзейнасці ў яго краіне праз рахункі за мяжой. У Расійскай Федэрацыі папраўкі, унесеныя ў заканадаўства аб НДА, абавязваюць асацыяцыі, якія атрымліваюць замежнае фінансаванне на так званую «палітычную» дзейнасць, рэгістравацца ў якасці «замежнага агента». У законе прадстаўлена досыць расплывістае вызначэнне «палітычнай дзейнасці»: «дзейнасць, мэта якой - змена грамадскай палітыкі дзяржавы і аказанне ўплыву на грамадскую думку". У гэтым кантэксце з пачатку сакавіка 2013 года органы пракуратуры запатрабавалі ў большасці НДА прадставіць дакументы датычна іх дзейнасці, уключаючы статуты, бухгалтарскія кнігі, дамовы са спонсарамі і дэкларацыі падаткаабкладання, а таксама назвы арганізацый-атрымальнікаў або імёны прыватных асоб, далучаных да іх дзейнасці, іх грамадзянства і мэты, на якія атрымлівалася фінансаванне. Дадзены кантроль пачаў ажыццяўляцца пры супрацоўніцтве са спецыялістамі Федэральнай падатковай службы і Міністэрства юстыцыі, а часам і цэнтра па экстрэмізму або пажарных службаў, праз некалькі дзён пасля таго, як Прэзідэнт Пуцін на пасяджэнні калегіі ФСБ 14 лютага абвясціў, што працэдуры дзейнасці НДА ў Расіі павінны быць выразна акрэслены і гэта прымяняецца, у прыватнасці, да замежнага фінансавання.
Ва Узбекістане ўсё замежнае фінансаванне, зацверджанае органамі ўлады, павінна ажыццяўляцца праз два дзяржаўныя банкі. У большасці выпадкаў фінансаванне застаецца заблакаваным на рахунках гэтых банкаў, такім чынам, падрываючы працу НДА. У Азербайджане заканадаўства адкрыта перашкаджае прадастаўленню фінансавання з боку замежных донараў і нават запыты падобнага фінансавання з боку НДА. Акрамя таго, 15 лютага 2013 года Парламент прыняў рашэнне ўнесці шэраг рэгрэсіўных паправак у Закон аб грантах і ў Закон аб НДА. Калі гэтыя папраўкі будуць прынятыя, яны ў значнай меры абмяжуюць дзейнасць незалежных НДА, паколькі агаворваюць, што НДА, якія атрымліваюць фінансаванне ў любой форме на суму больш за 200 азербайджанскіх манатаў (каля 190 еўра) без падпісання афіцыйнага дагавора, могуць сутыкнуцца са значнымі штрафамі і канфіскацыяй маёмасці.

 «Мы хочам абараніць НДА. Узнікаюць новыя мадэлі рэпрэсій, якія суправаджаюцца глабальнай негатыўнай рэакцыяй, узмацняюцца нападкі на праваабаронцаў, што прадстаўляюцца ў якасці нейкіх агентаў, якія ажыццяўляюць незаконную дзейнасць пад уплывам іх міжнародных сувязяў. Гэта новы аргумент - і ў тым ліку супраць самой ідэі міжнароднай падтрымкі, у тым ліку фінансавай, з мэтай абмежавання дзейнасці НДА. Гэта непрымальна. У гэтай гадавой справаздачы мы хацелі б задаць новыя рамкі для абмеркавання агульнапрызнанай працы ў галіне правоў чалавека», - заявіў Джэральд Стаберок, Генеральны сакратар OMCT.

 «Абмежаванні для атрымання фінансавання часта ўзводзяцца ў кантэксце паралельна узмацняючыхся рэпрэсій, прычым абмежавальныя законы ў спалучэнні з паклёпніцкімі кампаніямі і судовымі пераследамі праваабаронцаў ствараюць адкрыта варожае асяроддзе для іх дзейнасці. Гэтыя бар'еры на шляху фінансавання НДА, збудаваныя аўтарытарнымі дзяржавамі, уяўляюць сабой адну з самых сур'ёзных сістэмных праблем, якія стаяць перад праваабаронцамі сёння», - дадала Суэр Белхасен, Прэзідэнт FIDH.

Акрамя таго, як падкрэсліў Маіні Кіаі, Спецыяльны дакладчык Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і праве на асацыяцыю, у прадмове да дакладу: «Тэма гэтага штогадовага справаздачы Абсерваторыі вельмі актуальная. У апошні час мы назіраем ўзмацненне стыгматызацыі і неабгрунтаваных абмежаванняў у доступе да фінансавання і рэсурсаў у адносінах да арганізацый грамадзянскай супольнасці з мэтай падаўлення любых формаў крытыкі, асабліва ў дачыненні да тых, хто заклікае да дэмакратычных пераўтварэнняў і прыцягненню да адказнасці за парушэнні правоў чалавека».

Грунтуючыся на прававой базе, якая тычыцца права на доступ да фінансавання, і якая пачала з’яўляцца ў судовай і юрыдычнай практыцы па гэтым пытанні, даклад закліканы садзейнічаць правядзенню паглыбленага аналізу негатыўных наступстваў гэтых абмежавальных мер і даць рэкамендацыі ўсім удзельнікам - атрымальнікам, спонсарам, урадам і міжурадавым арганізацыям.

Справаздача даступная на рускай мове па наступных спасылках:

http://www.fidh.org/IMG/pdf/obs_2013_human_rights_defenders_russian.pdf
http://www.omct.org/files/2013/02/22162/obs_2013_human_rights_defenders_russian.pdf

 

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў - вядучая глабальная праграма па абароне праваабаронцаў. У 2012 годзе Абсерваторыя мабілізавала свае намаганні для пошуку рашэнняў у крызісных сітуацыях у больш чым 50 краінах свету, у прыватнасці, з дапамогай тэрміновых зваротаў ў 336 выпадках і назіранні за сітуацыяй больш за 500 праваабаронцаў. Гэтая справаздача ўпершыню прысвечаная не агульным тэндэнцыям пераследу праваабаронцаў, як усе папярэднія гады, а тэматычнай праблеме, агульнай для многіх з іх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства