viasna on patreon

На добраўпарадкаванне паркаў ў Баранавічах грошай няма

2013 2013-04-04T09:36:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranovichi-park.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавічы. Парк па вуліцы Камсамольскай

Баранавічы. Парк па вуліцы Камсамольскай

Так адказала 150 грамадзянам Баранавіч Брэсцкая абласная ўлада на іх пісьмо ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Ужо некалькі гадоў жыхары Баранавічаў  накіроўваюць скаргі ў розныя інстанцыі на тое, што ў двух гарадскіх парках няма як адпачываць: яны недабраўпарадкаваныя і не маюць нават прыбіральняў.

Праўда, улады крыху абнадзеілі ў апошнім адказе, што прыбіральня ў адным з паркаў з’явіцца ў канцы траўня. Крыху раней паставілі два дзіцячыя атракцыёны. На гэтым улада, як сведчыць апошні адказ, паставіла крыж: няма сродкаў. 

“Такі адказ проста шакуе, - паведамляе  арганізатар гэтай кампаніі грамадскі актывіст Рыгор Грык,  - калі сапраўды што трэба людзям – заўсёды няма грошай. А куды яны дзяваюцца? Людзі ж працуюць, сплочваюць падаткі, а грошай усё няма і няма. На дажынкі ці лядовыя палацы – калі ласка.

Пад заявамі наконт добраўпарадкавання паркаў было сабрана агулам 500 подпісаў. А вынік, можна сказаць, нулявы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства