Актывіста Уладзіміра Яроменка трымалі ў РУУСе да канца акцыі
Міліцыя прэвентыўна затрымала былога палітвязня перад Днём Волі. Пра гэта актывіст «Маладога фронта» і былы палітычны вязень Уладзімір Яроменак паведаміў charter97.org.
«На жаль, мне не ўдалося паўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да Дня Волі.
Я павінен быў выйсці на волю пасля трох сутак арышту на Акрэсьціна, але з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў мяне забралі супрацоўнікі Першамайскага РУУС і даставілі ў аддзел, дзе я прабыў да 15:00. Я зусім нядаўна вярнуўся дадому», -- падкрэсліў былы палітвязень.
Ён адзначыў, што збіраецца абскардзіць свой арышт у судовым парадку.
«Безумоўна, касацыйная скарга будзе пададзена, але крыху пазней. Цяпер у мяне ёсць шмат іншых спраў, якія трэба вырашыць. Я толькі што вярнуўся дадому і нават не чытаў навін. Пасля арышту ў мяне былі праблемы са здароўем, але цяпер, на шчасце, я адчуваю сябе даволі добра», -- сказаў на заканчэнне актывіст.
Нагадаем, былога палітвязня Уладзіміра Яроменка арыштавалі перад Днём Волі на трое сутак. Да гэтага Суд Першамайскага раёна Мінска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у адносінах да актывіста «Маладога фронту».
Уладзімір Яроменак ў студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны па справе "аб масавых беспарадках". Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў трапляў за краты па адміністрацыйных артыкулах.