viasna on patreon

Аляксей Стук: Утрыманне Статкевіча і Бяляцкага адпавядае іх злачынствам

2013 2013-02-15T09:27:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stuk.jpg
Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук

Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук

“У беларускіх турмах ёсць недахопы ва ўмовах утрымання, але яны ў рамках Крымінальна-выканаўчага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў”. Такое меркаванне выказаў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук. Па яго словах, прадстаўнікі пракуратуры рэгулярна правяраюць умовы ўтрымання вязняў у турмах.

Аляксей Стук:

- Зараз ёсць такая добрая форма працы: начальнік аддзела нашай Генеральнай пракуратуры па выкананні крымінальнага пакарання выязджае разам з начальнікам дэпартамента выканання пакаранняў, і запэўніваю вас, што яны не ходзяць, узяўшыся за рукі, па калоніі. Усялякі такі выезд завяршаецца канкрэтным актам пракурорскага нагляду, з нашага боку, і мерамі, якія прымае начальнік дэпартамента па навядзенні парадка, аж да вызвалення ад пасады службовых асоб у дзяржаўных установах.

Што тычыцца ўмоваў утрымання палітвязняў, то іх Аляксей Стук лічыць такімі ж як і ў астаніх асуджаных.

- Бясспрэчна, яны знаходзяцца ў рэжымах утрымання, якія адпавядаюць іх катэгорыям злачынства. Статкевіч дапускаў шэраг парушэнняў, якія не абскарджаны, і ў сувязі з гэтым ён пераведзены ў турму №4 у Магілёў. Што тычыцца Бяляцкага, то ён знаходзіцца ў другой калоніі ў Бабруйску. У яго таксама ёсць шэраг парушэнняў. У нас няма звесак пра абскарджванні іх. Ва ўсякім выпадку ён знаходзіцца там і адбывае пакаранне. А ўмовы ўтрымання - такія ж самыя, як і ў іншых асуджаных.

У той жа час, правабаронцы адзначаюць асаблівае стаўленне з боку адміністрацый калоній і турмаў ў дачыненні да палітвязняў. На іх беспадстаўна накладаюць спагнанні, што ў лепшым выпадку пазбаўляе іх магчымасці атрымаць перадачу, у горшым – гэта адмова сустрэчы з роднымі ці суткі ў штрафным ізалятары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства