viasna on patreon

Барысаў: дэпутат на сустрэчах з выбаршчыкамі прасоўвае «Белую Русь»

2013 2013-01-29T17:00:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат ПП НС ад Барысаўскага раёна Віктар Гумінскі, з'яўляючыся старшынёй Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», сумяшчае «прыемнае з карысным»: на сустрэчах з выбаршчыкамі паралельна займаецца справамі грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

Так, у вёсцы Весялова, дзе ён сустракаўся з выбаршчыкамі сваёй акругі, у завяршэнне прыёму Гумінскі уручаў уступіўшым у шэрагі першаснай арганізацыі Барысаўскай РА РГА «Белая Русь» гэтага населенага пункта членскія білеты арганізацыі. Гэтая гісторыя паўтарылася і ў аграгарадку Лошніца, дзе дэпутат ўручыў 57 членскіх білетаў.

Прыём выбаршчыкаў у самім горадзе Барысаве Віктар Гумінскі праводзіў у грамадскай прыёмнай «Белай Русі» у будынку Барысаўскага райвыканкама. Гэта таксама прыходзіцца тлумачыць, як своеасаблівае прасоўванне прапрэзідэнцкай грамадскай арганізацыі з выкарыстаннем службовага становішча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства