Барысаўскі дэпутат будзе праводзіць сустрэчы з вяскоўцамі хутка і ў зручны для яго час
Дэпутат па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 Віктар Гумінскі ў бліжэйшы час мае намер праехацца па сельскай мясцовасці, каб сустрэцца з выбаршчыкамі.
Для сустрэчы дэпутат абраў будны дзень - 10 студзеня. Акрамя таго, на сустрэчы адвёў дзіўна мала часу. Так, у Весялоўскім сельсавеце Гумінскі прабудзе ўсяго гадзіну з дзесяці да адзінаццаці раніцы. Выбаршчыкам Лошніцкага сельсавета пашанцавала больш: яны могуць прыйсці да дэпутата ў свой абедзенны перапынак - тут сустрэча будзе доўжыцца паўтары гадзіны з 12.00 да 13.30.
Пасля гэтага ўсім вяскоўцам,хто мае жаданне сустрэцца з дэпутатам, прыйдзецца ехаць з вёсак ужо ў Барысаў, дзе будзе чакаць іх з 15.00 да 17.00 у будынку райвыканкама. Вось такі клопат пра выбаршчыкаў і іх патрэбы, якімі падзяліцца з чатырохразова дэпутатам вельмі цяжка.