viasna on patreon

Польскія дэпутаты патрабуюць вызваленьня беларускіх палітвязьняў

2007 2007-02-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісія ў замежных справах польскага Сейму ўхваліла зварот да беларускіх ўладаў, у якім ад Менску патрабуецца неадкладна вызваліць палітычных вязьняў, у тым ліку і Аляксандра Казуліна. Зрабіць гэта прасіла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірына Казуліна.

Сябра камісіі, старшыня парламенцкай групы салідарнасьці з Беларусьсю Робэрт Тышкевіч пракаментаваў Радыё Свабодзе: “На маю думку, мы павінны працаваць у двух кірунках. З аднаго боку – ціснуць на беларускія ўлады, каб яны выканалі патрабаваньні Еўразьвязу, у тым ліку і неадкладна вызвалілі палітвязьняў. А з другога боку падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю”.

У хуткім часе падобную ўхвалу мае намер прыняць і польскі Сэнат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства