Абласны суд не адмяніў Чарнавусу штраф за дабрачынны абед
Брэсцкі абласны суд у дабрачынным абедзе, які ладзіў прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус на баранавіцкім рынку, таксама убачыў несанкцыянавае пікетаванне.
Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Міколы Чарнавуса аб адмене штрафу ў памеры трох мільёнаў. Па словах прадпрымальніка, ён спадзяваўся калі не на адмену, то хаця б на змякчэнне рашэнне. Гэта значыць, на перакваліфікацыю часткі 2 артыкула 23.34 КаАП на частку 1, паводле якой пакаранне абмяжоўваецца папярэджаннем.
Нагадаем, што суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна пакараў Міколу Чарнавуса трыма мільёнамі штрафу за дабрачынны абед на працоўным месцы прадпрымальніка, падчас якога 300 чалавек падпісалася за бясплатны праезд для школьнікаў у грамадскім транспарце на гурткі і факультатывы.
Прытым ні адзін з судоў не звярнуў увагі на тое, што Мікола Чарнавус з’яўляецца інвалідам 2-й групы.
Мікола Чарнавус для адмены рашэння намераны звяртацца ў Вярхоўны суд.