Статкевіча ўганаравалі прэміяй Вілі Брандта
Міколу Статкевічу прысуджаная Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасьць». Пра гэта паведаміў сайт палітвязьня.
Прэмія ўсталяваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак
у справу ўзаемапаразуменьня і міру паміж народамі. Яна складаецца
з двух частак. Галоўную атрымае нарвескі прэм’ер-міністар Столтэнберг.
Мікалай Статкевіч уганараваны прэміяй «За асаблівую палітычную мужнасьць». Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе ў другі раз.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня
2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. Як злосны парушальнік рэжыму амаль год таму
пераведзены ў «крытую» магілёўскую турму. Палітвязьню дазволенае адно кароткае
спатканьне са сваякамі на год, якое сёлета ўжо было выкарыстана