viasna on patreon

Брэст: грамадскага актывіста будуць судзіць за “спрыянне незаконнай міграцыі”

2012 2012-12-07T07:39:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

На 11 снежня ў Брэсцкім раённым судзе прызначаны разгляд справы Віталя Каўша, якога вінавацяць у тым, што ён дапамагаў грамадзянам Індыі незаконным шляхам трапіць з Беларусі ў Польшу.

Гэтая справа набыла гучны рэзананс, дзякуючы сюжэтам Беларускага тэлебачання, якое яшчэ да пачатку суда абвінаваціла 28-гадовага маладога чалавека ў здзяйсненні злачынства. З матэрыялаў следства, агучаных на БТ, вынікае, што Віталь у траўні 2012 года падвёз да беларуска-польскай мяжы групу індусаў з васьмі чалавек, і тыя па канату перайшлі на польскі бок, дзе іх чакаў хаўруснік Каўша.  

Пастанова аб арышце Віталя Каўша была выдадзена ў ліпені, але, нягледзячы на тое, што цягам усяго лета ён нікуды не хаваўся і працягваў працаваць, ягонае затрыманне адбылося 1 верасня ў вёсцы пад Брэстам на вачах у жонкі і сына. Некалькі дзён пасля затрымання родныя Каўша не маглі даведацца, дзе ён находзіцца, пакуль не высветлілася, што Віталя трымаюць у следчым ізалятары.

Праваабаронца Раман Кісляк нагадаў, што Віталь Коўш актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, не хаваў апазіцыйных поглядаў і браў удзел у шэрагу палітычных кампаній, у тым ліку – у якасці назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Ён не выключае, што менавіта грамадская актыўнасць Каўша сталася прычынай цяперашняга пераследу.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства