viasna on patreon

Вячаслаў ГАНЧАРЭНКА: “Мы будзем працягваць змагацца і стаяць да канца”

2007 2007-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заўтра адбудзецца чарговае паседжанне па справе евангельскай царквы “Новае жыццё”.

Напярэдадні рэлігійная абшчына распаўсюдзіла заяву ў якой падкрэсліваецца, што дагэтуль рашэнне Мінгарвыканкаму аб пазбаўленні царквы будынку і зямлі не адмененае. Веруючыя выказваюць заклапочаннась зацягваннем справы, а таксама выказваюць верагоднасць аднаўлення акцыяў грамадскага непадпарадкавання. Вось што сказаў у інтервію пастар царквы “Новае Жыццё” Вячаслаў Ганчарэнка:

- Гэта не будзе “Пост-галадоўка”. Мы плануем акцыі іншага характару. Але мы ўсё ж чакаем, што суд заўтра задаволіць нашы патрабаванні. Для гэтага ёсць усе перадумовы. Няма ніякіх падставаў, каб нам адмовіць.

- Што дае падставу меркаваць, што справа зацягваецца?

- Тры месяцы мінула з таго часу, як нам было паабяцана, што пытанне з будынкам царквы будзе вырашанае. Але справа стаіць на месцы. Магчыма, гэта вынік таго, што машына дзяржаўнага апарату вельмі павольна працуе. Але магчыма гэта нейкая гульня з боку уладаў. У гэтым выпадку мы будзем вымушаныя аднавіць акцыі грамадзянскага непадпарадкавання. У нас няма іншага выбара. Мы будзем працягваць змагацца і стаяць да канца.

Пастар В. Ганчарэнка таксама адзначыў, што грамадскасць у Беларусі і за яе межамі па ранейшаму пільна сочыць за сітуацыяў вакол царквы “Новае Жыццё”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства