Судзьдзя Натальля Козел пакарала моладзевага актывіста Яўгена Скрабутана трохдзённым арыштам, а актывісту непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Станіславу Пачобуту вынесла 7 сутак адміністратыўнага арышту
https://spring96.org/be/news/5833
2007
2007-01-15T10:00:00+0200
2007-01-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў ПЦ "Вясна"гарадзенскі праваабаронца Уладзімер Хільмановіч, сёньня, 15 студзеня, у Ленінскім райсудзе Гародні судзьдзя Натальля Козел разгледзеўшы адміністратыўныя справы, складзеныя на затрыманых напярэдадні дня выбараў актывістаў Станіслава Пачобута і Яўгена Скрабутана, пакарала іх адміністратыўным арыштам за дробнае хуліганства: Станіслаў Пачобут атрымаў 7 сутак; Яўген Скрабутан - 3 сутак.
На першае судовае паседжаньне па справе Станіслава Пачобута нікога акрамя адваката і сьведкаў не пусьцілі: ні журналістаў, ні грамадзкіх актывістаў.
Тэрмін арышту ў Яўгена Скратутана заканчваецца сёньня, Станіслаў Пачобут выйдзе на волю 19 студзеня.