viasna on patreon

Супрацоўнікі праваахоўных органаў жорстка зьбілі непаўнагадовую моладзевую актывістку

2007 2007-01-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 студзеня адбыўся пікет супраць удзелу ў выбарах мясцовых Саветаў. Некалькі грамадскіх актывістаў вышлі да будынка Менскага аблвыканкама з расцяжкай “Вас падманулі”. Яны прастаялі прыкладна 10 хвілін. Пасля гэтага іх затрымалі супрацоўнікі АМАПа. Адна з удзельніц акцыі, непаўналетняя Насця Шашкова, была затрыманая, збітая і дастаўленая ў Менскі гарадскі шпіталь № 1.

Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 удзельнікі акцыі, дзяўчыну збівалі нагамі ў жывот. Хуткая дапамога забрала яе непасрэдна з РАУС. Медыкі падазраюць, што ў дзяўчыны ад удару ўтварылася гематома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства