viasna on patreon

Дэпутаты не лічаць мэтазгоднымі змены ў закон пра абыходжанне з жывёламі

2012 2012-10-08T10:04:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhyvioly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такі па сутнасці адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў атрымала брэсцкая абаронца жывёлаў Ірына Сіняпкіна. Актывістка дамагалася, каб беларускі парламент перагледзеў норму, згодна з якой у кватэрах дазваляецца трымаць не больш за двух прадстаўнікоў жывёльнага свету.

З адказу вынікае, што гэтае пытанне разглядалася на паседжанні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, экалогіі і прыродакарыстання, аднак дэпутаты дзеючага парламента не збіраюцца прапаноўваць змены ў заканадаўства.

Па словах Ірыны Сіняпкінай, абаронцы правоў жывёлаў рэгулярна, пачынаючы з 2003 года, дасылаюць звароты дэпутатам, каб тыя прыслухаліся да прапановаў і не ўводзілі неабгрунтаваныя абмежаванні, ад якіх церпяць хатнія жывёлы. Але пакуль, лічыць Сіняпкіна, парламентам прымаюцца рашэнні, несумяшчальныя з нормамі маралі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства