viasna on patreon

Слонімская актывістка БХД рыхтуе скаргу ў Вярхоўны Суд

2012 2012-10-02T17:10:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pansievich-volha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка БХД Вольга Пансевіч (г.Слонім)

Актывістка БХД Вольга Пансевіч (г.Слонім)

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу слонімскай актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгі Пансевіч, якую сёлета 12 чэрвеня суддзя суда Слонімскага раёна Іван Ластоўскі па двух адміністратыўных артыкулах – за непадпарадкаванне міліцыі і нецэнзурную лаянку - аштрафаваў на 2 мільёны 500 тысяч рублёў.

Як паведаміла Вольга Пансевіч праваабаронцам, па дадзенай справе яна рыхтуе апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем са слоў пацярпелай, што сёлета, 21 красавіка, на вуліцы Хлюпіна ў Слоніме прыкладна ў 19:30 да яе падыйшлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі праехаць з імі ў аддзел. Жанчына адмовілася. Тады яны сілком скруцілі яе і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі. Даставіўшы ў аддзел, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе трымалі трое сутак, збівалі, ставілі ў позу “ластаўкі”.  Жанчына сказала, што будзе абскарджваць такія дзеянні міліцыі. У адказ на гэта 30 траўня Вольгу азнаёмілі са складзенымі на яе двума пратаколамі.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства