Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
“Хроніка пераследу”: агляд найбольш гучных парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень, а таксама падрабязнасці пра мерапрыемствы з нагоды юбілея палітвязня - кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - адзін з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута.
“Праваабарончы каляндар”: Дні міжнародных дамоваў, якія штогод праходзяць пад эгідай ААН і ў гэтым месяцы прыпадаюць на 1-2 кастрычніка.
У музычных паўзах – гурт “Ляпіс Трубяцкі”.