viasna on patreon

Еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі: «Мы не можам дапусціць, каб дзяржава ў чарговы раз зрабіла памылку, як гэта адбылося ў выпадку Алеся Бяляцкага»

2012 2012-06-26T15:16:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pyshyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі атрымаў адказ ад Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы на ​​свой ліст, які тычыцца затрыманьня Андрэя Пыжыка - былога следчага з Жодзіна, які быў вымушаны збегчы ў Польшчу пасля адмовы супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі і ўзбуджаць крымінальную справу на «афганца» Аляксандра Камароўскага .
Нагадваем, што польскія ўлады затрымалі Пыжыка 5 чэрвеня. Пасля ўцёкаў з Беларусі ён выступіў з адкрытай заявай аб тым, як фальсіфікуюцца справы «палітычных» у Беларусі. А нядаўна выступаў у якасці эксперта ў фільме «Белсата» «Страх у краіне спакою», прысвечаным тэракту ў мінскім метро. Пасля гэтага беларускі бок заявіў яго ў вышук праз Інтэрпол.
У сваім лісце ў Міністэрства ўнутраных спраў еўрадэпутат падкрэсліў: «Мы не можам дапусціць, каб польская дзяржава ў чарговы раз зрабіла памылку, як гэта адбылося ў выпадку Алеся Бяляцкага, калі польская пракуратура перадала беларускаму рэжыму інфармацыю аб асабістым банкаўскім рахунку Бяляцкага, што прывяло да асуджэння яго да 4,5 гадоў турэмнага зняволення».
У адказе на ліст Міністэрства ўнутраных спраў запэўнівае, што ў Андрэя Пыжыка статус бежанца і польскі бок ні ў якім разе не мае намер выдаць беларускім уладам.
Дзмітрый Бародка, лідэр «Еўрапейскай Беларусі» і прадстаўнік Беларускага Дома ў Варшаве, арганізаваў у Інтэрнэце збор подпісаў з патрабаваннем адпусціць Пыжыка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства