Каля дома правасудзьдзя затрымліваюць моладзь
https://spring96.org/be/news/5327
2006
2006-10-31T10:00:00+0200
2006-10-31T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля дома правасудзьдзя ў Менску на вул. Сямашкі, 33, дзе зараз адбываецца суд над Зьмітром Дашкевічам, затрыманыя два моладзевыя актывісты: Яўген Скарабутан і Клюеў. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла па тэлефоне Крысьціна Шацікава. Актывістаў адвезьлі ў Маскоўскі РАУС г.Менску, дзе праводзяць здымкі на камэру.
Затрымалі і Зьміцера Хведарука. Але неўзабаве адпусьцілі. Актывіст расказаў “Вясьне”, што яго не адвезьлі ў Маскоўскі РАУС разам зь іншымі затрыманымі, таму што ў яго ёсьць запрашэньне на суд у якасьці сьведкі.
Зараз у зал суда запрошаныя сьведкі.