viasna on patreon

Да Праляскоўскага звярнуліся з нагоды антыцыганскіх выказванняў у прэсе

2012 2012-06-07T11:08:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ciganka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі падрыхтавалі калектыўны зварот да міністра інфармацыі з нагоды антыцыганскіх выказванняў у прэсе. Сябры БХК Алесь Яўсеенка і Марыя Багдановіч падрыхтавалі калектыўны зварот, пад якім падпісаліся 40 чалавек, да міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Заяўнікі просяць прыняць меры па выкараненню дыскрымінацыйных выказванняў у друку ў адносінах да цыганоў. Гамяльчукі прапануюць правесці з журналістамі гутарку аб недапушчальнасці ксенафобскіх выпадаў, патлумачыць, чаму непажадана паведамляць чытацкай аўдыторыі нацыянальнасць злачынцаў; параіць СМІ штогод рыхтаваць да Сусветнага дня цыганоў (8 красавіка) матэрыялы, аб'ектыўна асвятляючыя жыццё беларускай цыганскай дыяспары, а да 22 чэрвеня і 9 мая – артыкулы аб фашысцкіх рэпрэсіях у дачыненні да цыганскага народу і яго ўклад у агульную Перамогу; заахвочваць выданні, якія паслядоўна вядуць барацьбу з цыганафобіяй.

Заяўнікі канстатуюць, што па іх меркаванні, у беларускім грамадстве існуе ксенафобія, а менавіта цыганафобія. «Стэрэатыпы цыгана (гультай, схільны да крадзяжу) і цыганкі (махлярка, варажбітка) наносяць крыўду сумленным рома, у тым ліку кваліфікаваным спецыялістам і самаадданым маці, выхаваўшым трох і больш дзяцей. Дадзеныя стэрэатыпы нярэдка з'яўляюцца перашкодай пры спробах цыганоў уладкавацца на працу. Можна лічыць, што віна за такое становішча часткова ляжыць і на СМІ. Бо публікацыі, здольныя выклікаць у душы чытача павагу да брацкага цыганскага народу і спачуванне яго бедам – рэдкасць. А некаторыя газеты прыніжаюць гэту нацыянальную меншасць», - звяртаюць увагу міністра жыхары Гомеля.

Як прыклад яны прыводзяць публікацыі ў газетах «Гомельская праўда» і «Светлае жыццё» (Лельчыцы). Нават назвы артыкулаў гавораць самі за сябе, такія, як «Цыганы з кепскімі намерамі».

Праваабаронцы і падпісанты заўважаюць, што барацьба з цыганафобіяй можа ўключаць інтэрв'ю з цыганскімі грамадскімі дзеячамі і працаўнікамі, якія заслужылі пашану ў працоўных калектывах, публікацыю твораў цыганскіх пісьменнікаў, артыкулы аб цыганскай музычнай культуры.

«На наш погляд, выкараненне цыганафобіі патрэбна не толькі рома, але і беларусам. Для тытульнай нацыі ганебна быць, у адносінах да нейкай дыяспары, мачахай з дурным характарам. А распальванне нацыянальнай розні вядзе за сабой дрэнныя наступствы для ўсяго грамадства», - упэўнены праваабаронцы.

Марыя Багдановіч заўважае, што пры зборы подпісаў сутыкнулася з адкрытымі абразамі ў адносінах да цыганоў. «І гэта выказвалі мне, можна ўявіць, што такія абразы цыганы чуюць штодня, што гаворыць не на карысць стэрэатыпу, што беларусы – талерантныя», - падкрэсліла сябра БХК.

Калектыўны зварот накіраваны міністру інфармацыі.

Дарэчы, на дадзеную праблему Марыя Багдановіч звяртала ўвагу ідэалагічнага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкаму. Першы намеснік начальніка упраўлення ідэалагічнай работы Таццяна Караткевіч адказала праваабаронцы, што рэдакцыям рэгіянальных друкаваных СМІ Гомельскай вобласці дадзены рэкамендацыі аб недапушчальнасці выпуску матэрыялаў, носячых дыскрымінацыйны характар у адносінах да цыганскага этнасу.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства