“Газету Слонімскую” забараняюць прадаваць
https://spring96.org/be/news/5296
2006
2006-10-25T10:00:00+0300
2006-10-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Днямі рэдакцыя “Газеты Слонімскай” страціла чарговую гандлёвую кропку, дзе рэалізоўвала сваё выданьне. Аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў г.Слоніма (Гродзенская вобл.), які ў прыватнай краме доўгі час прадаваў незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне, выклікалі ва ўпраўленьне адукацыі Слонімскага райвыканкама, дзе паставілі ўльтыматум: ён павінен спыніць продаж незалежнай газэты.
У зваротным выпадку яму скасуюць дамову на арэнду памяшканьня, дзе месьціцца крама. Справа ў тым, што будынак, дзе прадпрымальнік арганізаваў свой бізнес, належыць упраўленьню адукацыі.
Чалавека паставілі перад фактам і яму нічога не заставалася, як прыняць умовы чыноўнікаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.