Пад Светлагорскам затрыманы грамадскія актывісты і мясцовыя жыхары, якія не згодныя з будаўніцтвам завода
Міліцыя Светлагорска 31 траўня затрымала актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», журналістаў і мясцовых жыхароў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва тут завода беленай цэлюлозы.
Сярод затрыманых – журналісты Аліна Радачынская, Аляксандр Баразенка, Сяргей Балай, Іна Студзінская, а таксама актывісты кампаніі “Гавары праўду!” Сяргей Вазняк, Аляксандр Уліцёнак і Міхаіл Пашкевіч.
У РУУС знаходзіцца таксама берасьцейская актывістка «Гавары праўду» Ганна Курловіч.
Актывісты прыязджалі ў Светлагорскі раён, каб дапамагчы жыхарам дабіцца правядзення рэферэндуму па пытанню будаўніцтва завода. Міліцыя прад'явіла абвінавачанне ў парушэнні правіл дарожнага руху і загадала ўсім праследаваць у аддзел.
Дарэчы, паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Мінску створана камісія па сітуацыі вакол плануемага будаўніцтва завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску. У яе ўвайшоў міністр прародных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя У. Цалко і адзін з намеснікаў старшыні Гомельскага аблвыканкама. Стала таксама вядома, што будаўніцтва завода сёлета, ак гэта меркавалася раней, пачата не будзе.
Прычына – неўзгодненасць па падрыхтоўцы да будаўніцтва, асабліва па экалагічных пытаннях. У студзені Беларускі навукова-даследчы цэнтр “Экалогія” прадставіў вынікі экалагічнага абследавання, паводле якіх гранічна-дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК) па шэрагу шкодных рэчываў перавышаюцца каля прамысловай зоны Светлагорска амаль у 5 разоў. Ппаводле заканадаўства, калі існуючыя ГДК перавышаюць норму, то будаваць новыя прадпрыемствы са шкоднымі выкідамі недапушчальна. Некаторыя чыноўнікі затым заявілі, што БелНДЦ “Экалогія” выкарыстаў старыя вымярэнні, а новая экспертыза нібыта паказала нармалёвыя ГДК. Аднак у вачах мясцовага насельніцтва гэта выглядае як спроба зрабіць “правільныя” паказчыкі дзеля будаўніцтва яшчэ аднаго хімзаводу.
У траўні ў Адміністрацыю прэзідэнта паступіл зварот з катэрагычным пратэстам супраць будаўніцтва яшчэ аднаго хімічнага прадпрыемства ў Светлагорску, пад якім падпісаліся больш за 10 тысяч гараджан і жыхароў прыгараднай вёскі Якімава Слабада (нагадаем, што насельніцтва Светлагорска – 69 тыс. чал.). Гэта найбольшая колькасць подпісаў з тых, што калі-небудзь збіраліся ў Светлагорску. Копіі падпісных лістоў атрыманы таксама Саветам міністраў і пасольствам Кітая. Будаўніцтва завода плануецца весці пад кітайскі крэдыт, аднак кітайскі бок не зацікаўлены ў тым, каб у рэгіёнах, куды накіроўваюцца інвестыцыі, пашыраліся антыкітайскія настроі.
Варта адзначыць, што ў апошнія месяцы чыноўнікі імкнуліся давесці да насельніцтва, што будаўніцтва новага хімзавода ў Светлагорску – справа вырашаная, і таму супраціўляцца гэтаму безсэнсоўна. Аднак згодна афіцыйнаму адказу, які ініцыятыўнага група грамадзян атрымала з Мінпрыроды, на цяперашні час маецца толькі “конкурсная прапанова Кітайскай карпарацыі інжынірынгу на праект будаўніцтва завода”.