viasna on patreon

Падпалкоўнік Пракуда: баранавіцкіх актывістаў затрымлівалі “законна”

2012 2012-05-28T09:20:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Рыгор Грык атрымаў пісьмовы адказ з Баранавіцкага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце за подпісам падпалкоўніка Пракуды В.І. Раней мы паведамлялі, што 6 мая актывіст зрабіў запіс ў кнізе скаргаў і прапаноў ГАУС на транспарце на дзеянні капітана міліцыі Анатоля Чыкуна. У сваёй скарзе ён напісаў, што 1 мая збіраўся ехаць у Мінск па асабістай справе, але быў затрыманы на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя па падазрэнні наяўнасці выбуховых рэчываў.

– Мне пісьмова паведамілі, што супрацоўнікі транспартнай міліцыі дзейнічалі ў адпаведнасці с законам,– паведаміў Рыгор Грык. – Ну як жа ў адпаведнасці с законам, калі мне не патлумачылі правы і не выдалі пратакол дагляду. Ніхто не гаворыць, за што мяне пратрымалі ў міліцыі амаль тры гадзіны, калі сумку можна было праверыць за адну хвіліну. Таксама маўчаць, што я патрабую кампенсацыю за маральныя і матэрыальныя страты, бо ў Мінск я спазніўся і не прыняў удзел у запланаваным мерапрыемстве. Таму цяпер я буду звяртацца ў пракуратуру на транспарце, каб пракурор даў прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі,- патлумачыў Рыгор Грык.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства