viasna on patreon

Баранавіцкі актывіст абскарджвае першамайскае затрыманне

2012 2012-05-07T10:41:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 6 мая зрабіў запіс ў кнізе скаргаў і прапаноў ГАУС на транспарце на дзеянні капітана міліцыі Анатоля Чыкуна. У сваёй скарзе ён напісаў, што 1мая збіраўся ехаць у Мінск па ўласнай справе, але быў затрыманы на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя па падазрэнні наяўнасці выбуховых рэчываў.

- Мяне абшукалі і склалі пратакол дагляду і вобшуку,– паведаміў Рыгор Грык. Капітан міліцыі Анатоль Чыкун не патлумачыў мае правы і не выдаў пратакол дагляду. У сваёй скарзе я напісаў, што хацеў бы знаць чаму мяне  пратрымалі ў міліцыі амаль тры гадзіны, калі сумку можна было праверыць за адну хвіліну. Таксама я патрабую кампенсацыі за маральныя і матэрыальныя страты, бо ў Мінск я спазніўся і не прыняў удзел у запланаваным мерапрыемстве,- патлумачыў Рыгор Грык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства