viasna on patreon

Алег Алкаеў: Я супраць смяротнага пакарання (відэа)

2012 2012-04-26T22:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alkajeu-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Алкаеў

Алег Алкаеў

У Менску, недзе ў сутарэньнях сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, у былым Пішчалаўскім замку, ёсьць камэра, у якой ужо больш за сто гадоў выконваюць сьмяротныя прысуды. Калісьці такія прысуды абвяшчалі імем расейскага імпэратара, потым — імем савецкай улады. Якія апошнія словы чуе ў сваім жыцьці прысуджаны да сьмерці ў сучаснай Беларусі? Што адчувае беларускі сьмяротнік у апошнія хвіліны свайго жыцьця?

Алег Алкаеў - былы начальнік менскага сьледчага ізалятару. У 2001 годзе ён зьехаў з Беларусі і атрымаў палітычны прытулак ў Нямеччыне, дзе жыве да гэтага часу. Кніга А. Алкаева "Расстрэльная каманда", выдадзеная ў Раіі ў 2006 годзе, - унікальны дакумент, першы сучасны дакумент аб працэдуры сьмяротнага пакараньня, аўтар якога 27 гадоў прапрацаваў у органах выкананьня пакараньняў і пяць з іх кіраваў групай па прывядзеньню ў выкананьне сьмяротных прысудаў.
 

“Я пераацэнку зрабіў сваім учынкам і сваёй жыцьцёвай пазыцыі. Гэта кніга пра спробы знайсьці ісьціну ў выкраданьні вядомых палітыкаў — Захаранкі, Ганчара і Красоўскага і пра тое, чаму гэта не ўдалося. Другая тэма — прыцягнуць увагу грамадзкасьці да такога сярэднявечнага спосабу пакараньня, як сьмяротнае пакараньне. Трэба гэтую справу скасоўваць”, - казаў Алкаеў у адным з інтэрвію.    

Дадзены віэа-ролік зроблены ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", актывісты якой адмыслова сустракаліся з Алкаевым напачатку сакавіка.

 

Алег Алкаеў: Я супраць смяротнага пакарання (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства