viasna on patreon

Бабруйск: Канстанціна Локцева на працы не ўзнавілі

2012 2012-04-22T10:59:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lokceu-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 красавіка ў Бабруйску прайшло заключнае судовае паседжанне па іску Канстанціна Локцева да працадаўцы. Нагадаем, што бабруйскага актывіста звольнілі з кацельнай у летніку “Мечта” ў лютым, ён лічыць, што гэтае рашэнне начальства было палітычна матываваным.

Першае паседжанне адбылося 12 красавіка, на ім суддзя Таццяна Карапецян заслухала паказанні сведак. 20 красавіка суддзя вынесла рашэнне, па якім “Жымкалгас” мусіць толькі заплаціць Канстанціну Локцеву кампенсацыю ў суме 2 293 000 рублёў.

 

-З прадпрыемства спагналі грошы на маю карысць, за недаплату па сумяшчэнні прафесій. Знайшлі ў іх яшчэ некалькі парушэнняў. Тым не менш, на працы мяне не ўзнавілі. Дарэчы, юрыст мне ад пачатку казаў, што дабівацца нечага менавіта па гэтым пытанні -- марная справа. Суддзя бачыла негатыўнае стаўленне да мяне з боку кіраўніцтва “Жылкамгаса”, відавочна, праблемы з імі працягваліся б у мяне і далей. Нягледзячы ні на што лічу, што пазмагацца варта было, - расказаў пасля суда Канстанцін Локцеў.  

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства