viasna on patreon

Бабруйск: Рашэнне па судовай справе Локцева агучаць 20 красавіка

2012 2012-04-12T16:37:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lokceu-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка ў Бабруйску адбылося судовае паседжанне па іску Канстанціна Локцева. Нагадаем, грамадскі актывіст (на фота) быў звольнены з працы ў кацельнай яшчэ ў лютым. Ён лічыць, што нагодай для пазбаўлення працы стаў яго ўдзел у Народным сходзе, а таксама спрба стварэння прафсаюзнай пярвічкі.

На сённяшнім паседжанні суддзя Бабруйска і раёна Таццяна Карапецян заслухоўвала паказанні сведкаў. З боку адказчыка – арганізацыі “Жылкамгас”, прысутнічала некалькі чалавек, з боку Канстанціна Локцева ўсяго адзін.

-На паседжанні прысутнічалі амаль усе мае калегі, - распавядае Канстанцін Локцеў. – Зразумела, што ўсе яны прайшлі ідэалагічную апрацоўку. Яны робяць выгляд, што нічога не ведаюць, кажуць “не памятаем”, напэўна, каб выйсці сухімі з сітуацыі. Мне трэба даказаць суду, што я працаваў з сумяшчэннем прафесій, і мне за гэта не даплачвалі. Мой непасрэдны начальнік Сяргей Хропаў адмаўляецца, што даваў мне заданні, якія не суадносіліся з працоўнай дамовай. Але адпаведныя дадзеныя павінны быць у журнале, які адказчык суду сёння не прадаставіў.

На абарону Канстанціна Локцева прыйшоў толькі адзін яго калега – Юры Пыж. Менавіта ён адмовіўся падпісвацца за звальненне актывіста. І ён жа падтрымліваў стварэнне прафсаюзнай пярвічкі. Сведка расказаў, што і сам стаў ахвярай ціску з боку начальства.

-Мне прапанавалі звольніцца па ўласнаму жаданню, і 20 лютага я падпісаў паперу, - кажа Юры Пыж. – На працы мне склалі такія ўмовы, што давялося гэта зрабіць. Упэўнены, што гэта з-за майго жадання ўвайсці ў незалежны прафсаюз, і таму што падтрымаў Локцева. Судзіцца я з імі не буду, зараз шукаю іншую працу.

Рашэнне па судовай справе Канстанціна Локцева павінна быць агучана 20 красавіка. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства