viasna on patreon

Брэст: пракуратура накіравала скаргу наконт забароненага пікета ва ўстанову, якая прыняла такое рашэнне

2012 2012-04-04T19:45:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-mihniuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры брэсцкай суполкі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) атрымалі з абласной пракуратуры адказ на сваю скаргу, якая тычацца забароны гарадскімі ўладамі Брэста правядзення пікета салідарнасці ў падтрымку актывістаў ствараемага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах.

Як паведаміла кіраўніца брэсцкай суполкі прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, у абласной пракуратуры не палічылі мэтазгодным самастойна рэагаваць на змест скаргі і накіравалі яе ў Брэсцкі гарвыканкам, каб адтуль далі аўтарам звароту адказ па сутнасці. Але менавіта на дзеянні чыноўнікаў гэтага мясцовага выканаўчага органа скардзіліся прафсаюзныя актывісты, таму, на думку Зінаіды Міхнюк, вялікіх спадзяванняў на аргументаваны адказ у яе няма. А вось дзеянні самой пракуратуры, якая ухілілался ад разбіральніцтва па згаданай скарзе, выклікаюць у кіраўніцы суполкі прафсаюза РЭП здзіўленне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства