viasna on patreon

25 студзеня адбудзецца прэс-канферэнцыя Ірыны Халіп

2012 2012-01-24T23:27:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/halip1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Халіп

Ірына Халіп

24 студзеня з палітвязнем, былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым у віцебскай калоніі сустрэліся жонка і маці. Паводле парадкаў калоніі, спатканне магчымае адразу з двума роднымі. Прэс-канферэнцыя з падрабязнасцямі сустрэчы адбудзецца 25 студзеня ў 12-00 у офісе прафсаюза РЭП па адрасу вул. Кульман, 4

Маці палітвязня   Ала Ўладзімераўна не бачыла свайго сына са жніўня мінулага году. Спатканне доўжылася дзве гадзіны, праз шкло і пад поўным кантролем.

З жыцця іншых палітвязняў:

У гэтыя выходныя палітвязьня Мікалая Аўтуховіча этапавалі з Івацэвіцкай калёніі № 5 у гарадзенскую крытую турму з больш жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня. Зьвестак пра тое, ці трапіў палітвязень на месца сьледаваньня, рэдакцыя пакуль яшчэ ня мае. Паводле існуючай практыкі, этапаваньне вязьняў нават на такую невялікую адлегласьць можа цягнуцца да тыдня. Тым часам, як вынікае з апошняга дасланага на «Свабоду» ліста Аўтуховіча, цалкам магчыма, што ў асуджанага зьявіліся дадатковыя праблемы са здароўем, зьвязаныя з спробай ускрыць вены. Такой думкі прытрымліваюцца, у прыватнасьці, і адмыслоўцы-мэдыкі.

Незадоўга да этапаваньня ў Горадню Мікалай Аўтуховіч  напісаў ліст на «Свабоду», у якім патлумачыў свой адчайны крок. Менскі лекар ацэньвае тое, што зрабіў палітвязень, як учынак мужнага чалавека. Гэта не самагубца-шантажыст, які хоча запалохаць іншых і, каб пусьціць кроў, робіць глыбокія парэзы скуры і мяккіх тканак (тое, што ў ЗК называецца «мастыркай»). Паводле лекара, «адчуваць, як зь цябе выцякае кроў, і знаходзіцца за некалькі крокаў ад сьмерці, ужо пакута. Але відавочна, што Аўтуховіч бачыў у сьмерці спосаб заглушыць вялізны душэўны боль».

Экс-кандыдат Мікола Статкевіч выйшаў з карцару. Яго 10-суткавае пакаранне скончылася 24 студзеня. У Магілёўскай турме зняволены палітык сустрэўся з адвакатам. Са словаў жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч, вязень трымаецца бадзёра і мужна. З карцару яго выпусцілі, але ў камеру яшчэ не пасялілі. Цяпер яго чакае строгі рэжым як мінімум на паўгода.

Між тым маці іншага палітвязня, Эдуарда Лобава, ужо тры тыдні не мае ніякіх вестак ад сына. Ад яго не прыходзяць лісты і ён не тэлефануе, паведамляе Свабода.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства