viasna on patreon

Сяргею Каваленку пагражае тры гады турэмнага зняволення

2011 2011-12-21T11:05:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Супраць віцебскага актывіста распачынаюць крымінальную справу за парушэнне рэжыму  ўмоўнага пакарання – ён адбывае “хатнюю хімію” за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг не гарадской елцы ў 2010 годзе. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачанні супраць яго беспадстаўнымі і на знак пратэсту з 19 снежня ён абвясціў галадоўку, знаходзячыся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Жонка віцебскага сябра КХП БНФ Алена Каваленка дакладна не ведае, за якое парушэнне супраць Сяргея ініцыююць крымінальную справу:

“Гэта ўсё – нейкі здзек! 19 снежня яго забралі ў інспекцыю па выкананні пакаранняў, каб падпісаць нейкія дакументы. Аднак адтуль Сяргея завезлі ўжо ў Першамайскі РАУС, дзе сказалі, што ён парушае рэжым адбыцця пакарання. Дадому муж ужо не вярнуўся, яго завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання, сказаўшы, што 20 снежня будуць судзіць. Але ў 14.00, як абяцалі, у суд яго не прывезлі. Замест гэтага зноў завезлі ў Першамайскі РАУС на допыт да следчага. Нам з ім не далі нават паразмаўляць! Ён толькі сказаль, пакуль яго заводзілі ў кабінет, што абвяшчае галадоўку на знак пратэсту”.

Жонцы патлумачылі толькі адно: Сяргея вінавацяць паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэксу  «Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі», ён прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

“ Я не ўяўляю, што яны там пішуць супраць Сяргея. У нас двое дзяцей, меншай дачцэ паўгода, я сяджу з ёй. Сяргей больш займаўся старэйшым сынам, ён у нас першакласнік, яго трэба і  са школы сустрэць, і на трэніроўку адвесці, і ў музычную школу… Я проста не ведаю, што цяпер будзе”, -- гаворыць  Алена Каваленка.

Пакуль Сяргей Каваленка затрыманы на трое сутак. Што да парушэнняў рэжыму адбыцця пакарання, то 24 лістапада яму прапанавалі падпісаць дакумент, паводле якога скарачаеецца асабісты час: калі раней Сягей Каваленка мусіў знаходзіцца дома пасля 21-ай гадзіны, то цяпер – ужо пасля 19.30. Актывіст адмовіўся, бо не хацеў згубіць працу: ён прыватны прадпрымальнік, робіць рамонты ў кватэрах, і нярэдка яго паслугі замаўляюць менавіта ў вечаровы час. Жонка не выключае, што менавіта гэты факт мог стацца падставй для крымінальнай справы супраць актывіста. Тым болей, што тады ж яго абвінавацілі і ў хуліганстве: нібыта ён нецэнзурна лаяўся, адмаўляючыся падпісваць дакумент.

Сяргей Каваленка падаў некалькі скаргаў у абласную пракуратуру, дзе напісаў пра некарэктнае стаўленне да сябе з боку работнікаў інспекцыі па выкананні пакаранняў. Аднак адказаў яшчэ не атрымаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства