viasna on patreon

Тэма Беларусі на Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека

2011 2011-12-08T10:53:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Павага да правоў чалавека ў краінах былога Савецкага Саюза: ці ёсць змены за апошнія 20 гадоў, з таго часу, як не стала звышдзяржавы? Гэтае пытанне надалей выклікае заклапочанасць у міжнароднай супольнасці.

І гэтай тэме прысвечаны ІІ Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека, які сення распачынае працу ў Катавіцах. Са сталіцы Сілезіі перадае наш карэспандэнт:

Сітуацыя з правамі чалавека на постсавецкай прасторы, ганебная практыка гандлю людзьмі, а таксама год пасля Плошчы-2010 ў Беларусі – асноўныя накірункі працы ІІ Еўрапейскага кангрэса правоў чалавека. Кангрэс сення распачынае працу ў Катавіцах ў Сілезскім універсітэце. Беларускую рэчаіснасць на кангрэсе прадстаўляюць Алесь Міхалевіч, кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах, праваабаронца цэнтра "Вясна" Зміцер Салаўёў, дачка Змітра Бандарэнкі Юлія, намеснік старшыні Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Акрамя названага падчас форуму будуць падведзеныя вынікі дваццацігоддзя пасля развалу СССР і агульная характарыстыка з правамі чалавека на постсавейкай прасторы, а таксама сітуацыя ў Расіі пасля парламенцкіх выбараў.

Арганізатарам кангрэса з'яўляецца офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага, Праект „Сілезія», „Усходні карэспандэнт” і Група еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства