Суды па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча пройдуць 2 сьнежня
https://spring96.org/be/news/47915
2011
2011-12-01T23:59:00+0300
2011-12-01T23:59:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-2011.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 сьнежня а 10-й гадзіне ў судзе Партызанскага раёна Менска (вул. Сямашкі, 33, будынак Дому правасуддзя).
Гэты працэс павінен быў распачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах праваабаронца не мог патрапіць на працэс. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду Валянцін Стэфановіч накіраваў у Партызанскі суд, які і перапрызначыў дату разгляду.
Апрача таго, скарга Валянціна Стэфановіча адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў судзе Партызанскага раёна таксама 2 сьнежня, але ў 11:30.