Брэсцкая міліцыя зацікавалася малітвамі за Беларусь
Ужо некалькі разоў актывісты грамадскіх арганізацый і дэмакратычных партый Брэста разам збіраліся ў адным за месцаў роднага горада, каб памаліцца за Беларусь. Пакуль падобныя мерапрыемствы абыходзіліся без затрыманняў і справа абмяжоўвалася тым, што супрацоўнікі праваахоўных органаў перапісвалі асабістыя дадзеныя ўдзельнікаў. Аднак пасля адной з такіх сустрэчаў міліцыянты выклікалі ў раённы аддзел унутранных спраў Зміцера Шурхая, які з’яўляецца каардынатарам па стварэнні ў Брэсцкай вобласці партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.
Як распавёў Зміцер Шурхай, у пастарунку ў яго дапытваліся, каму належыць ініцыятыва ладзіць такія сустрэчы, якім чынам распаўсюджваецца інфармацыя пра месца і час спатканняў. Акрамя Шурхая ў міліцыю выкліканыя таксама іншыя асобы, чые дадзеныя трапілі да міліцыянтаў.
Па словах актывіста БХД, такія выклікі выкарыстоўваюцца для псіхалагічнага ціску, але ён упэўнены, што гэта не стане перашкодай для таго, каб працягваць маліцца за Беларусь.