Каля будынка амбасады Беларусі ў Парыжы FIDH заклікала да вызвалення Алеся Бяляцкага
Сябры FIDH, якія прыехалі з усіх куткоў свету, сабраліся ў гэтую пятніцу, 25 лістапада, ля Амбасады Рэспублікі Беларусь, каб асудзіць прысуд (да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму), вынесены напярэдадні Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзідэнту FIDH і прэзідэнту праваабарончага цэнтра "Вясна". Яны зноў заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і да зняцця з яго ўсіх абвінавачванняў.
"Сёння, пасля шакуючага вердыкта суда
супраць Алеся Бяляцкага, FIDH і яе сяброўскія арганізацыі хацелі б выказаць
сваё глыбокае абурэнне. Мы рашуча асуджаем гэты неправамерны прысуд, вынесены ў
ходзе замоўленага ўладамі судовага працэсу. Мы хочам, каб беларускія ўлады
ведалі, што мы будзем штодня працягваць дамагацца вызвалення Алесь да тых
часоў, пакуль ён не апынецца на свабодзе", - сказала Суэр Белхасен, Прэзідэнт FIDH.
Амбасадар Беларусі ў Францыі адмовіўся прыняць дэлегацыю FIDH. Адкрыты ліст FIDH Прэзідэнту Лукашэнку таму быў перададзены праз паштовую скрыню амбасады, да якой дапусцілі толькі двух прадстаўнікоў FIDH.
Сотні паветраных шароў былі выпушчаныя ў неба ў гонар Алеся Бяляцкага.
Акцыі падтрымкі і салідарнасці з Алесем прайшлі сёння па закліку FIDH ў многіх
гарадах свету, у тым ліку Брусель, Буэнас-Айрэс, Санкт-Пецярбург, Тбілісі,
Ерэван, Бішкек, Хельсінкі, Заграб.