viasna on patreon

Зьбіты Канстанцін Усянок ня згодны з адказам камандзіра палка сьпецназу міліцыі Юрыя Падабеда і піша новую скаргу ў пракуратуру

2006 2006-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 красавіка Канстанцін Усянок зьвярнуўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску са скаргай на дзеяньні сьпецназаўцаў. Ён прасіў правесьці праверку і прыцягнуць да адказнасьці тых байцоў, якія зьбівалі і зьневажалі яго ў міліцэйскім аўтобусе, затрымаўшы на Кастрычніцкай плошчы. Адзін з іх па мянушцы "Баксёр" разарваў на ім майку з надпісам "Стоп тэрору на Беларусі" на шматкі і загадваў іх есьці.

У адказе палкоўніка Падабеда сьцвярджаецца, што падчас службовай праверкі факты не пацьвердзіліся, а дзеяньні байцоў сьпецназу прызнаныя правамоцнымі.

Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што правы грамадзяніна Усянка Канстанціна ў чарговы раз былі парушаныя: "У дадзеным выпадку быў парушаны Закон аб звароце грамадзянаў, у прыватнасьці артыкул 9, які забараняе накіроўваць заявы ў тыя органы і тым службовым асобам, дзеяньні якіх абскарджваюцца грамадзянамі. У дадзеным выпадку Канстанцін Усянок абскарджваў дзеяньні супрацоўніка палка міліцыі сьпецыяльнага прызначэньня, а пракуратура, замест таго, каб разьбірацца па сутнасьці скаргі, накіравала яе камандзіру палка Падабеду. Да таго ж, якім чынам была праведзена службовая праверка, цалкам незразумела, бо ні самога Усянка, ні сьведкаў нікуды не выклікалі, нават не выдалі даведку на правядзеньне судова-медыцынскай экспертызы, якую ён прасіў выдаць, каб падцьвердзіць факт зьбіцьця. У сваёй скарзе ён прасіў правесьці пракурорскую праверку і ўзбудзіць крымінальную справу. Таму я лічу правамоцным напісаньне другой скаргі ў пракуратуру з просзьбай узбуджэньня крымінальнай справы".

У бліжэйшыя дні Канстанцін Усянок зьбіраецца падаць другую заяву ў пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства