viasna on patreon

На Украіне створана аб’яднанне ў падтрымку беларускага дэмакратычнага грамадства

2011 2011-07-11T11:46:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/radaukraina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 ліпеня 2011 года Рада Украіны абвясціла аб стварэнні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання ў падтрымку незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Руху Салідарнасці "Разам".

Народны дэпутат Украіны Андрэй Парубій адзначыў: “Сябры-апазіцыянеры Беларусі даўно чакалі гэтага крока. У шматлікіх Еўрапейскіх краінах даўно ўжо створаны такія групы. Ад гэтага моманту мы зможам каардынаваць свае высілкі ў сценах Украінскага Парламенту па падтрымцы беларускага народа і яго барацьбы з рэжымам Лукашэнкі”.

Нагадаем, з прапановай аб стварэнні такой структуры да прысутных Дэпутатаў Украіны звярнуўся Старшыня Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык 31 траўня 2011 года - падчас прэзентацыі фільма пра вядомага беларускага палітвязня Мікалая Аўтуховіча “Падарожжа па бясконцай вайне”. Сваё жаданне прыняць удзел у працы міжфракцыйнага аб’яднання даўно выразілі Анатоль Матвіенка (НУНС) і Андрэй Паўлоўскі.

У Заяве Народных дэпутатаў Украіны адзначаецца: “Стварэнне гэтага аб’яднання абумоўлена нашай заклапочанасцю станам дэмакратыі і падаўлення грамадзянскіх свабод у суседняй і сяброўскай нам краіне Беларусь. У прыватнасці, пераследуецца палітычная апазіцыя, адбываюцца арышты палітычных апанентаў і масавыя арышты грамадскіх актывістаў, забаронена правядзення мірных акцый пратэсту, абмежавана свабода слова, уведзена цэнзура ў СМІ, блакуюцца апазіцыйныя сайты і сацыяльныя сеткі. Дзяржаўная ўлада Беларусі фактычна парушае прыняцце на сябе Міжнародных абавязкаў у вобласці праў і свабод чалавека.

Мэта дзейнасці аб’яднання – парламенцкая падтрымка дэмакратычнага развіцця і незалежнасці Беларусі і наладжванне супрацы з палітычнымі і грамадскімі сіламі, якія стаяць у абарону гарамадзянскіх праў і свабод і падтрымліваюць накірунак па ўмацаванні незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства