Суды за “сеткавую рэвалюцыю” (дапаўняецца)
Пачынаюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівай” акцыі ў Менску.
У суд Цэнтральнага раёна прывезлі 5 затрыманых, якія правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
У суд Савецкага раёна прывезлі 8 затрыманых.
Разгляд адміністратыўных спраў таксама пройдзе у Ленінскім судзе. Тут будуць судзіць Чарняўскага Максіма, Дварэцкага Андрэя, Дварэцкага Аляксея, Ткачова Андрэя, Рахубу Зміцера. Па дарозе ў суд аднаго з затрыманых - Яцкова Усевалада - перасадзілі ў аўтамабіль "ВАЗ" белага колеру і звезлі ў невядомым накірунку. Праваабаронцы падазраюць, што яго адвезлі на допыт у КДБ.
Па папярэдніх дадзеных судзіць будуць больш за 20 чалавек.
***
Вынікі адміністратыўных працэсаў
Суд Цэнтральнага раёна:
Кульгун Аляксандр - штраф у памеры 20 б.в., арт.17.1 КаАП РБ ("дробнае хуліганства"). Суддзя - Шайко І.
Аніскевіч Уладзімір - штраф, арт.17.1 КаАП РБ. Суддзя - Вайцяховіч.
Суднік - штраф, арт.17.1 КаАП РБ. Суддзя - Шайко І.
Аляксюткін - штраф, арт.17.1 КаАП РБ. Суддзя - Хадановіч А.
Фомчанкаў - штраф, арт.17.1 КаАП РБ. Суддзя - Ясяновіч Л.
Яцкоў Усевалад - штраф 30 б.в., арт.17.1 КаАП РБ.
Суд Партызанскага раёна (Судзьдзі - Ваўчкова Марыяна, Барысёнак Анатоль):
Канапляннік Сяргей - штраф 20 б.в.
Казак Зміцер - штраф 28 б.в.
Белуш Зміцер - штраф 20 б.в.
Рагавы Максім - штраф 25 б.в.
Суд Ленінскага раёна:
Ткачоў Андрэй - штраф 25 б.в.
Рахуба Зміцер - штраф 25 б.в.
Чарняўскі Максім - штраф 30 б.в.
Дварэцкі Андрэй - штраф 25 б.в.
Дварэцкі Аляксей - штраф 25 б.в.
Суд Савецкага раёна:
Суддзі - Рэлява Аксана і Паўлючэнка Дзмітрый - прызналі ўсіх вінаватымі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
Шульга Уладзімір - штраф 20 б.в.
Халезін Юрый - штраф 20 б.в.
Кудзелка Павел - штраф 20 б.в.
Майшук Сяргей - штраф 2 б.в.
Холад Леанід - штраф 2 б.в.
Пракаповіч Павел - штраф 30 б.в.
Сакалоўскі Канстанцін - штраф 20 б.в.
Руцкій Аляксандр - штраф 20 б.в.
Суд Маскоўскага раёна:
У гэтым судзе па арт. 17.1 КаАП да штрафаў былі асуджаныя 5 чалавек.
Кавалгін Дзмітрый - штраф 30 б.в.
Катляроў Аляксандр – штраф 20 б.в.
Ефіменка Ігар – штраф 15 б.в.
Кукшынскі Эдуард – штраф 25 б.в.
Бутор Антон – штраф 25 б.в.
Суд Фрунзенскага раёна (Судзьдзя – Каровіна Н.В.):
Шэўцоў Сяргей – штраф 8 б.в.