viasna on patreon

Працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута працягнецца 23 чэрвеня

2011 2011-06-17T11:04:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut-hrodna-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота racyja.com

Фота racyja.com

Судовае паседжанне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута 17 чэрвеня было зусім непрацяглым – каля паўгадзіны. Пасля таго як пракурор выставіў новыя абвінавачванні, Андрэй Пачобут і бок абароны папрасілі пераносу суду з мэтай азнаямлення з новымі матэрыяламі справы. Працяг працэсу адбудзецца 23 чэрвеня а 10-й гадзіне раніцы.

Другі дзень суду таксама праходзіў у закрытым рэжыме. Паводле адваката Аляксандра Бірылава, кваліфікацыя “злачынства” -  абраза і паклёп кіраўніка краіны - ўсё гэта застаецца ў справе журналіста.

Сёння каля будынку суду па вуліцы Даватара ў Гародні зноў сабралася шмат журналістаў і грамадскіх актывістаў. Міліцыянты і людзі ў цывільным уважліва сачылі за прысутнымі, здымалі на відэа, але нікога не затрымлівалі. 

 
У Гародні судзяць Пачобута (фота)

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства