У Гародні судзяць Пачобута (фота)
14 чэрвеня Ленінскі суд Гародні ў 10 гадзін на закрытым паседжаньні пачаў разгляд крымінальнай справы карэспандэнта “Газеты Выборчай” Андрэя Пачобута. Журналіста вінавацяць адразу па двух дэфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: арт. 368, частка 1 — "абраза прэзідэнта" і 367, частка 1 — паклёп адносна прэзыдэнта. Па першым з іх прадугледжанае пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.Суддзя — Віталь Ляцко. Адвакат - Аляксандр Бярылаў.
На ганку суда Ленінскага раёну ў Гродне сабралася каля 150 чалавек: праваабаронцы, журналісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, прадстаўнікі Саюза палякаў у Беларусі, сябры і паплечнікі Андрэя Пачобута, сваякі. За падзеямі таксама назіраюць прадстаўнікі праваахоўных органаў.
Як паведаміў старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, многія з прысутных каля суду апранулі майкі, на якіх напісана “Свабода. Вольнасць”, у руках прысутных - спецвыпуск газеты “Глос з-над Немна” з вялікім партрэтам Андрэя Пачобута на першай старонцы. Людзі такім чынам выказваюць сваю салідарнасць з Андрэем Пачобутам.
Артыкулы, па якіх яго абвінавачваюць у
здзяйсненні злачынства - гэта дыфамацыйныя артыкулы, супраць якіх праваабаронцы
пратэстуюць апошнія гады. Па гэтых
артыкулах ужо было асуджана некалькі журналістаў раней і суд над Пачобутам - выразны
знак для беларускіх журналістаў, што любога з іх могуць прыцягнуць па гэтым
артыкуле, калі яны будуць гаварыць і пісаць штосьці па грамадска-палітычнай
сітуацыі Беларусі, тым больш крытычна выказвацца пра яе.
13-20. У судзе абвешчаны перапынак да 14-30. Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, у першай палове дня суддзя Віталь Ляцко адхіліў усе хадайніцтвы, які вынес на суд бок абароны журналіста. Тым часам каля суду паболела людзей: зараз тут прыкладна 150 чалавек
16-20. У судзе абвешчаны перапынак да пятніцы, 17 чэрвеня. Пракурор папрасіў
часу, каб удакладніць абвінавачаньні.